Задачи и функции

Мэта: Стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах фарміравання асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў і асобасна-вучэбных кампетэнцый навучэнцаў.

Задачы:

- павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў шляхам бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі, павышэння якасці метадычнай работы, распаўсюджвання педагагічнага вопыту і павышэння кваліфікацыі праз фарміраванне пазітыўнай прафесійнай ўстаноўкі;

- працягваць работу па стварэнні ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў высокаматываваных    навучэнцаў    за    кошт павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў, даследчай дзейнасці, праз удзел у творчых і інтэлектуальных конкурсах;

- актывізаваць работу па фарміраванні асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць;

- фарміраваць нацыянальную самасвядомасць выхаванцаў дзіцячага саду ў працэсе розных відаў дзейнасці;

  • павышаць эфектыўнасць педагагічнага ўзаемадзеяння з сям'ёй, развіваць партнёрскія адносіны з соцыумам для абароны правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, прафілактыкі ўзнікнення суіцыдальнай рызыкі, здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх праз сістэму сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы;
  • развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе і навукова-метадычнае забеспячэнне ўстановы адукацыі для стварэння камфортных, здаровых і бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці;
  • удасканальваць фізкультурна-аздараўленчую, спартыўна-масавую работу ў рамках шостага школьнага дня.

 

Ещё в этом разделе