Тыдзень спорту і здароўя

Вяселыя старты

10.09.2022
Тыдзень спорту і здароўя завяршыўся спартыўным святам "Вяселыя старты" для вучняў сярэдніх класаў.
развернуть

Выбіраю здаровы лад жыцця

10.09.2022
10 верасня вучні 11 класа з цікавасцю прынялі ўдзел у дэманстрацыі думак "Выбіраю здаровы лад жыцця". Старшакласнікі выказвалі меркаванні, чаму яны выбіраюць ЗЛЖ, чаго прытрымліваюцца ў жыцці, што ім гэта дасць у будучыні.
развернуть

Віктарына " Алiмпiйскiя гульнi"

10.09.2022
Навучэнцы 9 класа адказвалi на пытанні, шукалi цiкавыя звесткi i факты з кнiг "Мы-беларусы", "Я-грамадзянiн Республiкi Беларусь".
развернуть

Алімпійскія чэмпіены Беларусі

09.09.2022
9 верасня шасцікласніцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны "Алімпійскія чэмпіены Беларусі". Дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі заданні. Завяршылася мерапрыемства выставай малюнкаў на аднайменую тэму.
развернуть

Мая сямь’я і фізкультура

08.09.2022
Нашы першакласнікі актыўна лалучыліся да школьнага жыцця - 8 верасня прайшоў конкурс малюнкаў "Мая сямь’я і фізкультура". Ім вельмі хацелася паказаць, чым яны любяць займацца разам з бацькамі. Абараняючы свае работы, дзеці сказалі, што спорт аказвае актыўны станоўчы ўплыў на здороўе чалавека і выказалі меркаванне, што хацелі б бачыць сваіх бацькоў разам з сабой удзельнікамі спартыўных конкурсаў.
развернуть

Заалагічныя забегі

08.09.2022
8 верасня вучні 2 класа прынялі актыўны ўдзел у спартыўна-забаўляльнай праграме 'Заалагічныя забегі". Дзеці з захапленнем выконвалі заданні конкурсаў "зайчыкі", "вожыкі" і інш. У час правядзення мерапрыемства ў другакласнікаў фарміраваўся інтарэс да навакольнага асяроддзя. Развіваліся кругагляд, спрыт і жаданне заўседы быць здаровымі і моцнымі.
развернуть

Робім здаровы выбар

07.09.2022
Вучні 7 класа разам з настаўнікам абмеркавалі пытанні здаровага ладу жыцця. Таксама вучням было прапанавана зрабіць выбар паміж карыснымі і шкоднымі звычкамі.
развернуть

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Здаровы лад жыцця"

07.09.2022
Мэта прапаганда здаровага ладу жыцця сярод вучняў класа. Задачы : спрыяць фарміраванню адказных адносін да свайго здароўя, прывіваць вучням цікавасць да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва. Вучні адказвалі на пытанні, выконвалі заданні па тэме. Расказалі пра некаторыя віды спорту, пазнаёміліся з дзейнасцю некаторых беларускіх спартсменаў
развернуть