Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
Николаевщинская средняя школа имени Якуба Коласа
“Нашым мамам ў дзень вясновы шле прывітанне сама Вясна!” – такую прыгожую назву мела віншавальная праграма, якую падрыхтавалі выхаванцы рознаузроставай групы дзіцячага садка. Дзеці выконвалі кранальныя і душэўныя песьні для мам, падбадзёрвалі да сумесных гульняў. Сваімі выступленнямі нашы выхаванцы падарылі мамам шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі.
свернутьВыхаванцы групы “Каласкі” ДУА “Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” вельмі ўзрадаваліся , калі атрымалі пісьмо ад сваіх сяброў з ДУА “Томкавічскі ВПК яслі-сад – базавая школа”, якім вельмі спадабалася пасылка з кормам для крылатых сяброў. У адказ яны даслалі шмат цікавых навін і заданняў. А яшчэ разам з пісьмом адправілі сюрпрыз: кожнаму дзіцяці чароўны фотаапарат з фотаздымкамі. Вось толькі пакуль фотаздымкі дайшлі – па дарозе “згубілі колеры”. І дзеці з радасцю іх адшукалі з дапамогай алоўкаў і фламастэраў. Было цікава і пазнавальна. Сваімі ўраджаннямі выхаванцы падзеляцца са сваімі сябрамі па перапісцы ў рамках сацыяльна-педагагічнага праекту “Пісьмо сябру”.
свернуть#РАЗАМЗКАМАНДАЙ!
Выхаванцы рознаўзроставай групы «Каласкі» далучыліся да рэспубліканскай акцыі #Разамзкамандай! У падтрымку беларускіх біятланістаў зроблены «Алімпійскія пазлы», каб узбагаціць уяўленні дзяцей аб алімпійскіх чэмпіёнах, прызёрах цяперашняй алімпіяды, асаблівасцях экіпіроўкі і правілах у біятлоне.
Сафараў Давід падрыхтаваў мастацкую прэзентацыю пад назвай «Біятлон бярэ ў палон». Разам з мамай намаляваў малюнак і эмацыйна прачытаў верш паэта-земляка Міколы Маляўкі «Біятланіст».
свернуть