Неделя финансовой грамотности

Тыдзень фінансавай граматнасці

З 21 па 25 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці. Мерапрыемтсвы ў рамках тыдня праводзіліся ва ўсіх класах у адпаведнасці з узростам дзяцей.

За пакупкамі ў казачны лес

развернуть

"За пакупкамі ў казачны лес", ролевая гульня.

Дзеці даведаліся аб тым,  што такое грошы і для чаго яны патрэбныя, вучыліся"рабіць" пакупкі, разлічваць свае фінансы.

свернуть

"Беражы сябе і свае грошы" або "Аб грошах гаворым па-даросламу"

развернуть

"Беражы сябе і свае грошы" або "Аб грошах гаворым па-даросламу", інтэрактыўная гутарка.

Быў прагледжаны ролік прапанаваны на сайце. Навучэнцы 11 класа пазнаёміліся з магчымымі варыянтамі крэдытавання, даведаліся, як не патрапіць у пастку ашуканцаў, выказалі сваё меркаванне аб тым, .што фінансы-гэта сфера, якая патрабуе асаблівай увагі з боку кожнага.

свернуть

Берагчы – гэта важна

развернуть

"Берагчы – гэта важна", інтэрактыўнае занятак-прэзентацыя быў праведзены для навучэнцаў 10 класа. На ім падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй зберажэнняў, раскрылі сутнасць паняццяў "банк""крыніца зберажэнняў", “крэдыт” і г.д. Цікава, што ўсе паняцці презентавалі самі навучэнцы. Затым разам рашалі фінансавыя задачы.

свернуть