ЯКУБ КОЛАС – НАШ ЗЯМЛЯК

Я чую голас несціханы...

Ва ўстанове адукацыі адбылося музейнае мерапрыемства "Я чую голас несціханы...", якое стала завяршальным акордам месячніка, прысвечанага дню нараджэння Якуба Коласа . Вучні прэзентавалі вынікі даследавання жыццевага і творчага шляху паэта ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У рамках мерапрыемства прайшлі традыцыйныя коласаўскія чытанні. Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў атрымалі дыпломы. Музейнае свята прайшло на адным дыханні.
развернуть

Дзяржаўны літаратурна- мемарыяльны музей Якуба Коласа

25.11.2022
У рамках Года гістарычнай памяці і з нагоды 140-й гадавіны з дня нараджэння славутага беларускага песняра Якуба Коласа 25 лістапада вучні 1-6 класаў нашай установы адукацыі наведалі Дзяржаўны літаратурна- мемарыяльны музей Якуба Коласа. У час экскурсіі дзеці пашырылі веды аб жыцці і творчасці славутага земляка, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў даваенны Мінск.
развернуть

Колас зблізку і здалёку

03.11.2022
Традыцыйна 3 лістапада вучні школы сабраліся ля помніка Якубу Коласу. З нагоды 140-годдзя земляка тут прайшлі чытанні вершаў класіка. Таксама прынялі ўдзел юныя творцы з чытаннем уласных вершаў пра пісьменніка. Удзячныя нашчадкі, прыгадаўшы ўклад Якуба Коласа ў будаўніцтва школы і адбудовы вёскі пасля пажару, прынеслі да помніка кветкі.
развернуть

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ МЕСЯЧНІКА, ПРЫСВЕЧАНАГА ЯКУБУ КОЛАСУ “ЯКУБ КОЛАС – НАШ ЗЯМЛЯК”

развернуть