Тыдзень роднай мовы

Загадкі роднай мовы

22.09.2022
Інтэлектуальная гульня "Загадкі роднай мовы" сабрала аматараў мовазнаўства, якія спаборнічалі на лепшага знаўцу беларускіх слоў, датаў беларускага календара, гістарычных асоб Беларусі, сучасных аб’ектаў культуры.
развернуть

Майстры слова

20.09.2022
У этнаграфічна-літаратурным музеі спадчынны куток Паплаўскай І.С. была арганізавана для вучняў выстава "Майстры слова". Вучні маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым шляхам і дзейнасцю нашых землякоў. Вучаніца 11 класа Сабалеўская Кацярына расказала пра грамадскага і палітычнага дзеяча, мовазнаўцу, пісьменніка, педагога Язэпа Лёсіка. Вучаніца 11 класа Герасімчык Дар'я паведаміла наведвальнікам выставы пра знакамітага брата Якуба Коласа Міхася Міцкевіча, які быў актыўным прапагандыстам беларускай мовы,працаваў педагогам, даследаваў творчасць Якуба Коласа. Ён займаўся выдавецкай дзейнасцю. Жыццё гэтых людзей - вышыня чалавечай любові да бацькаўшчыны, роднай мовы, веры, людзей. Любові, якая даруе чалавеку вечнасць.
развернуть

Маё любімае слова па-беларуску

20.09.2022
20.09. Вучні 10-11 класаў стварылі воблака з любімых слоў беларускай мовы "Маё любімае слова па-беларуску". У выніку атрымалася воблака са 140 слоў.
развернуть

Гавары са мной па-беларуску

20.09.2022
20.09 прайшла акцыя "Гавары са мной па-беларуску", у ходзе якой настаўнікам роднай мовы і літаратуры Загарэўскай Н.А. і вучнем 10 класа Бруем Мікітам з навучэнцамі пачатковых класаў ладзіліся моўныя хвілінкі. Пачаткоўцы спрабавалі сябе ў ролі перакладчыка назваў ягад нашых лясоў на беларускую мову. Падчас акцыі адбылася прэзентацыя плаката "Кветкі роднай мовы", дзе сабраныя выказванні пра мову вучняў і настаўнікаў школы. З настаўнікамі школы і старшакласнікамі праводзілася апытанка "А як па-беларуску"?
развернуть

Аб родным краі роднай мовай

19.09.2022
Экскурсія "Аб родным краі роднай мовай". У час яе вучні 5-8 класаў пазнаёміліся з творамі пісьменнікаў-землякоў, у якіх раскрываецца тэма родных каранёў, якія сагрэты дабрынёй да землякоў, да розных прынеманскіх мясцін. Славіць родны край для ўсіх нашых пісьменнікаў-землякоў - душэўная патрэба.
развернуть

Сэрцам роднага слова краніся

19.09.2022
Выстава вучэбнай літаратуры "Сэрцам роднага слова краніся" арганізавана ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Вучні маюць магчымасць пазнаёміцца з матэрыялам, які дапаможа падрыхтавацца да творчых конкурсаў, алімпіяд. Усе кнігі могуць быць карыснымі для тых, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.
развернуть