Сябруем з законам

Дети и Закон

17.02.2023
В рамках акции "Дружим с Законом" в ГУО "Николаевщинская средняя школа имени Якуба Коласа" прошла встреча- презентация "Дети и Закон" с участием начальника ОУР Столбцовского РОВД Куракевича А.А. В своем выступлении Александр Александрович затронул вопросы профилактики правонарушений, кибербезопасности, привел примеры телефонных мошенничеств, и объяснил, какая ответственность предусмотрена законодательством за незаконный оборот наркотиков и психотропных веществ.
развернуть

Закон суровы, але гэта - Закон

У 5 класе ў рамках акцыі "Сябруем з законам" праведзены два мерапрыемствы. Гэта ШАГ "Я і Закон" "Закон суровы, але гэта - Закон" (круглы стол) і "Закон і сумленне" (інтэрактыўная гутарка). Мэта іх: фарміраванне ў вучняў грамадзянскай кампетэнцыі. Вучні засвойвалі паняцці "Свавольства", "Праступак", "Правапарушэнне","Злачынства шляхам абмеркавання прапанаваных сітуацый. Пазнаёміліся з інфармацыяй, размешчанай на "Дзіцячым прававым сайце", прынялі ўдзел у віктарыне "Ці ведаеш ты законы сваёй рэспублікі?" . Выказалі разуменне выказвання французскага філосафа " Законы павінны мець для ўсіх аднолькавы сэнс".
развернуть

Падарожжа ў каралеўства Законія

Працягваецца акцыя "Сябруем з Законам". Падарожжа ў каралеўства Законію дапамагло вучням 3 класа папоўніць запасы ведаў пра правы дзяцей на прыкладзе казачных герояў, пра якасці асобы, неабходныя для жыцця ў грамадстве, пра правілы паводзін у школе. Кожнаму падарожніку было ўручана пасведчанне каралеўскага саветніка каралеўства Законіі.
развернуть

Падарожжа па старонках Канстытуцыі

Вучні ўспомнілі, што такое Канстытуцыя. Даведаліся, якія абавязкі ў Прэзідэнта згодна Канстытуцыі. Успомнілі, якія міністэрствы існуюць на тэрыторыі краіны. Даведаліся пра іх задачы.
развернуть

Злачынствы на прасторах Інтэрнэту

30.01.2023
У 10 класе адбыўся абмен інфармацыяй па тэме "Злачынствы на прасторах Інтэрнэту". Цэнтральнымі паняццямі сталі словы: "інфармацыйная бяспека" і "медыяграматнасць". Рабяты пазнаёміліся з сацыялагічнымі даследаваннямі, абмеркавалі віды он-лайн пагроз, звярнулі ўвагу на небяспечныя лагатыпы, распрацавалі памятку аб бяспечных паводзінах у Інтэрнэце.
развернуть

Падарожжа ў каралеўства Законія

Вучні 1 класа здзейснілі падарожжа ў каралеўства Законію. Спадарожнікамі дзяцей у гэтым падарожжы былі загадкі, вершы, займальныя заданні і вясёлыя гульні. Дзеці здолелі праявіць сябе, але ўпэўніліся, што ім ёсць да чаго імкнуцца. У завяршэнні падарожжа вучні прыйшлі да высновы, што веданне законаў - неабходнасць жыцця.
развернуть

Падарожжа ў свет Права

У рамках акцыі "Сябруем з Законам" вучні другога класа адправіліся ў завочнае падарожжа ў свет Права. У час правядзення мерапрыемства вучні пазнаеміліся з паняццямі "закон", "права". Дзеці пазнаеміліся з галоўным заканадаўчым дакументам - канстытуцыяй, разам паспрабавалі вызначыць асноўныя правы чалавека, а гульнявыя сітуацыі дапамаглі вызначыць, што кожны чалавек акрамя права мае яшчэ і абавязкі, а парушэнне законаў прыводзіць да пакарання.
развернуть

У сяброўстве з законам

У рамках акцыі "Сябруем з Законам" вучні 4 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны "У сяброўстве з законам". Яна праведзена з мэтай удасканалення ведаў вучняў пра правапарушэнні і пра адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні. Матэрыял, прапанаваны вучням спрыяў выхаванню пачуцця адказнасці за свае ўчынкі.
развернуть

Віктарына "У сяброўстве з законам"

развернуть

Віктарына "У сяброўстве з законам". Дзеці ў гульнявой форме паўтарылі асноўныя законы нашай краіны.

свернуть

Викторина "Страна Права"

развернуть

Викторина "Страна Права". Ребята в увлекательной форме повторили основные права ребенка.

свернуть

Путешествие по детскому правовому сайту

развернуть

Детский правовой сайт mir.pravo.by является единственным специализированным интернет-ресурсом по правовому просвещению детей и подростков в Республике Беларусь. Данный проект разработан для того, чтобы помочь детям и подросткам получить юридические знания, ответить на «взрослые» вопросы, дать совет в сложных ситуациях, рассказать о законодательстве Республики Беларусь и правах граждан нашей страны. Основная цель проекта – развить морально-нравственные качества ребят, сформировать у подрастающего поколения позитивный образ права как государственного института, воспитать чувство важности прав ребенка, а также последовательно выработать у них не только знания и навыки, но и ценностные установки, которые будут необходимы им для жизни и деятельности в обществе. Для достижения поставленной цели вся правовая информация подается в увлекательной и доступной форме, в том числе через игры.

свернуть

Што азначае быць дарослым?

развернуть

Што азначае быць дарослым? Мерапрыемства ўтрымлівае праблему, сугучную тэме. Вучні яе даследуюць і вырашаюць шляхам рашэння прававых задач. Да вываду прыходзяць праз выканання дзеянняў: калі я выконваю закон, то... калі я парушаю закон то... ( прыклады жыццёвых сітуацый). Адказам з’яўляецца выбар дарослага чалавека, які дэманструецца вучнямі ў канцы рашэння.

свернуть