Як жылі нашы бабулі і дзядулі

23.03.2024

Пад час гістарычнага экскурса па кнізе Міколы Маляўкі "Хата з матчынай душою" "Як жылі нашы бабулі і дзядулі.", які праходзіў у школьным музеі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа, навучэнцы 1-4 класаў пазнаёміліся з рэчамі, якія выкарыстоўваліся ў паўсядзённым жыцці шмат гадоў таму назад. Зараз вельмі рэдка ў каго ёсць печ і ўсё прыстасаванні для прыгатавання ежы ў печы. Некаторыя расказалі, што ёсць у хаце іх бабуляў. Кніга Міколы Маляўкі вучыць не забываць звычаі і традыцыі беларускай сям'і.