Тыдзень фінансавай граматнасці

21.03.2024
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці навучэнцы 5 - 9, 11 ДУА "Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа" сталі ўдзельнікамі сустрэчы з Надзеяй Анатольеўнай Зайко, галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб, Дземідовіч Т.В., спецыялістам упраўлення .
Дзеці атрымалі першае ўяўленне аб значэнні падаткаў у жыцці грамадства, даведаліся, што такое падаткі, чаму іх трэба плаціць і на якія мэты яны ідуць. Госці правялі прафарыентацыйную гутарку і расказалі аб тым, як можна стаць інспектарам упраўлення падаткаабкладання.