Ад усёй душы

06.03.2024
6 сакавіка ў ДУА "Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа" прайшла святочная праграма "Ад усёй душы", якая была арганізавана сумесна з РАУС Стаўбцоўскага раёна. На свята былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы, пажылыя жанчыны, якія пайшлі на заслужаны адпачынак са сцен школы.
Усіх удзельнікаў парадавалі музычныя нумары, падрыхтаваныя навучэнцамі школы і педагогамі Стаўбцоўскай школы мастацтваў.
Госці прывезлі салодкі пачастунак для жанчын. Пасля сумеснага чаявання прадстаўнікі ўстановы адукацыі і РАУС павіншавалі на даму ветэранаў педагагічнай працы Корсік В.М. і Цвірко Л.М.