Детский сад

Распарадак дня ў цёплы перыяд

развернуть

Расклад спецыяльна арганізаванай дзейнасці выхаванцаў рознаўзроставай групы па адукацыйных галінах на 2023/2024 навучальны год у летні перыяд

развернуть

Нашым мамам ў дзень вясновы шле прывітанне сама Вясна!

04.03.2022
развернуть

“Нашым мамам ў дзень вясновы шле прывітанне сама Вясна!” – такую прыгожую назву мела віншавальная праграма, якую падрыхтавалі выхаванцы рознаузроставай групы дзіцячага садка. Дзеці выконвалі кранальныя і душэўныя песьні для мам, падбадзёрвалі да сумесных гульняў. Сваімі выступленнямі нашы выхаванцы падарылі мамам шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі.

свернуть

Пісьмо сябру

развернуть

Выхаванцы групы “Каласкі” ДУА “Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” вельмі ўзрадаваліся , калі атрымалі пісьмо ад сваіх сяброў з ДУА “Томкавічскі ВПК яслі-сад – базавая школа”, якім вельмі спадабалася пасылка з кормам для крылатых сяброў. У адказ яны даслалі шмат цікавых навін і заданняў. А яшчэ разам з пісьмом адправілі сюрпрыз: кожнаму дзіцяці чароўны фотаапарат з фотаздымкамі. Вось толькі пакуль фотаздымкі дайшлі – па дарозе “згубілі колеры”. І дзеці з радасцю іх адшукалі з дапамогай алоўкаў і фламастэраў. Было цікава і пазнавальна. Сваімі ўраджаннямі выхаванцы падзеляцца са сваімі сябрамі па перапісцы ў рамках сацыяльна-педагагічнага праекту “Пісьмо сябру”.

свернуть

#РАЗАМЗКАМАНДАЙ!

развернуть

#РАЗАМЗКАМАНДАЙ!

Выхаванцы рознаўзроставай групы «Каласкі» далучыліся да рэспубліканскай акцыі #Разамзкамандай! У падтрымку беларускіх біятланістаў зроблены «Алімпійскія пазлы», каб узбагаціць уяўленні дзяцей аб алімпійскіх чэмпіёнах, прызёрах цяперашняй алімпіяды, асаблівасцях экіпіроўкі і правілах у біятлоне.

Сафараў Давід падрыхтаваў мастацкую прэзентацыю пад назвай «Біятлон бярэ ў палон». Разам з мамай намаляваў малюнак і эмацыйна прачытаў верш паэта-земляка Міколы Маляўкі «Біятланіст».

свернуть

Ещё в этом разделе